Дзень Волі

24 сакавіка апазіцыя і прыхільнікі дэмакратычных перамен адзначылі Дзень Волі — 95-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У Мінску прайшлі санкцыянаваныя ўладамі шэсце і мітынг.

Выступаючы на мітынгу, актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі сказаў, што ў Беларусі не толькі кліматычная зіма, але і палітычная. Дагэтуль у краіне ёсць палітзняволеныя, і трэба праводзіць акцыі салідарнасці ў іх падтрымку. Пасля гэтых слоў удзельнікі мітынгу паднялі плакаты з партрэтамі палітзняволеных і сталі скандаваць "Свабоду!". "Ад кожнага з нас залежыць, як хутка прыйдзе палітычная вясна", — сказаў Садоўскі.

Лідар Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў, што 15 сакавіка былыя дэпутаты Вярхоўнага Савета XIII склікання прынялі заяву супраць наменклатурнай прыватызацыі. "Мы не хочам аднойчы прачнуцца ў краіне, якая нам не належыць. У нас укралі выбары, каб прадаць краіну", — сказаў ён.

Сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі паведаміў прысутным: ён чуў ад міліцыі аб тым, што ўсе, хто ішоў з плакатамі і партрэтамі палітзняволеных і зніклых палітыкаў, будуць затрымлівацца. Ён параіў перадаць усе плакаты заяўнікам акцыі. "Гэтае распараджэнне мы расцэньваем як правакацыю, cкіраваную супраць грамадзян Беларусі", — заявіў Рымашэўскі.

"Лічу, што акцыя прайшла дастойна, у адпаведнасці з тым планам, які быў у аргкамітэта, — адзначыў у інтэрв'ю БелаПАН лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. — Нягледзячы на надвор'е і палітычную сітуацыю ў Беларусі, сабралася даволі вялікая колькасць людзей. Было шмат нацыянальных сцягаў, арганізавана і спакойна прайшло шэсце. Спадзяюся, што абыдзецца без затрыманняў, прынамсі мы, арганізатары, зробім усё, каб іх не было". Паводле слоў палітыка, асноўнай мэтай акцыі было нагадаць беларускаму грамадству пра гадавіну БНР і паказаць свету, што беларусы хочуць жыць у свабоднай, незалежнай краіне. 

Ацэньваючы акцыю, лідар руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч у каментарыі БелаПАН заўважыў: беларусы вельмі прагматычны народ, яны "выйдуць на вуліцы, толькі калі будуць упэўнены, што менавіта канкрэтная акцыя вырашыць іх лёс". Паводле яго слоў, апошнімі гадамі на Дзень Волі прыходзіць прыкладна аднолькавая колькасць людзей. "Сітуацыю вырашыць змена ў мысленні, менталітэце, і над гэтым трэба працаваць дастаткова доўга", — упэўнены палітык.

 

 

 

 

 

 

 

 

Паводле http://belapan.by

 

 

 

Фота  Сяргея Гудзіліна, Аксаны Рудовіч, Мікіты Броўкі, радыё "Свабода", Tut.by

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку