Дзень народзінаў БНР адсвяткавалі ў Магілёве

Магілеў у 1918 годзе быў першым і адзіным губернскім горадам Беларусі, які аб‘явіў аб сваёй падтрымцы Беларускай Народнай Рэспублікі. Аб гэтым гістарычным факце з гонарам ўзгадвалі грамадскія актывісты Магілева падчас сустрэчы 25 сакавіка 2013 года ў  грамадскім цэнтры “Кола сяброў”.

 

Вядомы магілеўскі гісторык Ігар Пушкін прэзентаваў новыя даследванні “БНР і магілеўцы”.  У памяшканні губернскага акруговага суду, дзе адбыўся сход аб прызнанні БНР, у 1918 годзе прысутнічала не менш як 400 чалавек. Спадар Пушкін давёў да прысутных факт аб тым, што на працягу больш як за 20 год Магілеўскія дэмакраты памылкова ускладалі кветкі да будынка сучаснага Магілеўскага краязнаўчага музею. Да гэтага часу лічылася, што менавіта тут адбыўся гістарычны сход.

 

Але дзякуючы дакументам, якія удалося адшукаць ў Віленскіх архівах, было знойдзена падцвержанне, што сход адбыўся ў будынку сучаснай СШ №1. А адбылася гэта недарэчнасць з-за таго, што з 1915 года ў Магілеве знаходзілася стаўка расейскага імператара Мікалая ΙΙ, і для яе патрэбы многія гарадскія установы пераязжалі ў другія месцы. Высветлілася, што, будынак Акруговага губернскага суду, дзе адбываўся сход, на якім была прызнаная ўлада БНР, быў у жаночай Марыінскай гімназіі — цяпер гэта школа № 1. У тагачасным судзе быў штаб тагачаснага сходу.

 

У суправаджэнні “ганаровага эскорта” супрацоўнікаў міліцыі актывісты ўсклалі кветкі да будынка СШ № 1, дзе было прынята гістарычнае рашэнне аб прызнанні БНР.

 

Пасля, у грамадскім цэнтры “Кола сяброў”, намаганнямі сябраў БНФ і БХД, адбылося ўрачыстая вечарына, прысвечаная гэтай падзеі.

 

Трэба нагадаць, што на пададзеную заяву ад Магілеўскіх дэмакратаў аб правядзенні святочных мерапрыемстваў у цэнтры горада, мясцовыя ўлады традыцыйна адказалі адмовай.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку