Дзяржава не хоча пускаць сваіх грамадзян у Еўропу

Нягледзячы на станоўчую рыторыку на міжнародным узроўні, афіцыйны Мінск зусім не спрыяе рэалізацыі дамовы аб малым памежным руху. Больш таго, нейтралізуюцца ўсялякія спробы вынесці гэтае пытанне на публічнае абмеркаванне.

Так у Брэсце забаронены пікеты ў падтрымку малога памежнага руху нават у месцы, якое афіцыйна вызначанае ўладамі для правядзення масавых акцый.

Паводле словаў аднаго з ініцыятараў пікетаў Аляксандра Храпко, у заяўках падкрэслівалася, што пікеты будуць ладзіцца ў брэсцкім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і на стадыёне “Лакаматыў”. Менавіта гэтыя пляцоўкі самі гарадскія ўлады сваім рашэннем выбралі ў якасці месцаў, дзе могуць адбывацца масавыя мерапрыемствы такога кшталту.

Аднак у адказе з гарвыканкама гаворыцца, што пікет на стадыёне “Лакаматыў” забаронены з той прычыны, што ў гэты ж дзень там запланавана іншая акцыя. Аляксандр Храпко адзначае, што заяўка была пададзена своечасова, і выглядае неверагодным, каб хтосьці яшчэ планаваў сваё мерапрыемства у гэтым месцы да таго часу, пакуль улады не атрымалі заяўку ад актывістаў кампаніі “За малы памежны рух”.

Што да забароны аналагічнага пікета ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, дык пакуль пісьмовага тлумачэння на гэты конт з гарвыканкама заяўнікі не атрымалі. Увогуле, паводле словаў Аляксандра Храпко, у Брэсцкай вобласці з усіх пададзеных заявак на правядзенне падобных акцый дазвол быў атрыманы толькі на пікет, які адбыўся ў Пружанах.

Паводле матэрыялаў ПЦ "Вясна"

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку