Донары маюць намер пачаць бестэрміновую забастоўку

Донары прынялі рашэнне аб пачатку бестэрміновай забастоўкі.

“Яна пачнецца 1 ліпеня, калі ў часе папераджальнай забастоўкі ўлады не выйдуць з імі на сувязь”, - паведаміў БелаПАН адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту ганаровы донар Беларусі Ігар Каваленка.

Нагадаем, што з 20 да 27 чэрвеня ў Беларусі адбываецца папераджальная забастоўка донараў, якія не спынілі наведванне станцыяў пералівання крыві.

Мэта акцыі – выразіць пратэст супраць адмены ільготаў ганаровым донарам згодна з законам аб упарадкаванні ільготаў, які набудзе моц 17 снежня 2007 года. З гэтага моманту ганаровым донарам адмяняюцца ільготы на пратэставанне зубоў, санаторна-курортнае лячэнне, 50-працэнтная аплата кошту лекаў і 40-працэнтная надбаўка да пенсіі.

Акцыі пратэсту адбываюцца ў Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Паводле І.Каваленкі, удзельнікі акцыі ў Магілёве 22 чэрвеня раздавалі ўлёткі каля мясцовай станцыі пералівання крыві.

“Мы тлумачым людзям, што яны пазбаўляюцца жыццёва неабходных ільготаў”, - патлумачыў ён.