Дубскі застаецца за кратамі

Сёньня судовая калегія Магілёўскага абласнога суду не задаволіла касацыйнай скаргі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёма Дубскага.

Зьняволенага актывіста не прывезьлі з бабруйскага сьледчага ізалятара на працэс, яго правы бараніла адвакатка Тамара Сідарэнка. Яна заклікала калегію выкарыстаць у адносінах да свайго падабароннага амністыю й вызваліць яго з-пад варты.

Разгляд скаргі доўжыўся ня болей за гадзіну. Спачатку судовая калегія выслухала пазыцыю скаржніка — яе выклала адвакатка Тамара Сідарэнка:

“Я лічыла, што пытаньне можа быць вырашана аб прызначэньні пакараньня, не зьвязанага з пазбаўленьнем свабоды рэальнай, то бок з адтэрміноўкай прысуду. Прапанавала суду падумаць аб амністыі. На мой погляд, у дадзеным выпадку яе можна было выкарыстаць. На жаль, ні максымальныя мае спадзевы, ні мінімальныя ня спраўдзіліся”, — паведаміла адразу пасьля суду Тамара Сідарэнка.

Адвакатка перадала даведку пра стан здароўя актывіста — у яго язва страўніка. Падзеі ж, зьвязаныя са зьняволеньнем падабароннага, яна назвала зьдзекам зь яго асобы. “Яго то арыштоўвалі, то вызвалялі з-пад варты, а потым зноў судзілі і зноў бралі пад варту”, — сказала спадарыня Сідарэнка. Прасіла яна калегію, каб тая перагледзела тэрмін зьняволеньня Дубскага, бо дагэтуль застаюцца ня ўлічанымі васямнаццаць дзён яго пакараньня.

Дзяржаўны абвінаваўца Багамолаў заклікаў калегію пакінуць вырак Асіповіцкага раённага суду ў сіле, а скаргу Дубскага — без задавальненьня. Што да зьмяненьня актывісту меры пакараньня, то Багамолаў заявіў, што Дубскі ўжо ўхіляўся ад адбыцьця пакараньня й хаваўся па-за межамі Беларусі й можа паўтарыць гэта яшчэ раз.

 

Паводле радыё Свабода

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку