Дэмакратычныя арганізацыі далучаюцца да збору подпісаў за б-ч-б сцяг

28 верасня да ініцыятывы Маладога фронту па збору подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці далучыліся Рух “За Свабоду” і Рух салідарнасці “Разам”.

Актывісты Руху “За Свабоду” за гадзіну з нечым сабралі у цэнтры Мінска 165 подпісаў у падтрымку бел-чырвона-белага сцяга. У зборы прымаў ўдзел першы намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.

Алесь Макаеў і Зміцер Захарэвіч ад Руху Салідарнасці “Разам” абралі пляцоўку для збору подпісаў каля станцыі “Інстытут культуры”. За пару гадзін было сабрана 90 подпісаў.

Удзельнікі збору подпісаў адзначаюць, што мінакі (асабліва моладзь) рэагуюць вельмі пазітыўна на гэтую ініцыятыву.

Нагадаем, кампанію па збору подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычнай каштоўнасці распачаў лідар Маладога фронту Зміцер Дашкевіч. З 19-га верасня у цэнтры Мінска актывістамі МФ і БХД ладзіцца адмысловы пікет, дзе можна падпісацца ў падтрымку нацыянальнага сцяга. Многія мінакі актыўна падтрымліваюць ініцыятыву. Кожны дзень збіраюцца сотні подпісаў. Таксама створана адмысловая электронная петыцыя.

Пікет падтрымалі паэт Уладзімір Някляеў, мастак Алесь Марачкін, пісьменнік Уладзімір Арлоў, барб Зміцер Захарэвіч, актор і рэжысёр Павал Харланчук, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч ды іншыя выдомыя людзі.

Сёння падпісацца за сцяг можна на пікеце каля універсама "Цэнтральны" (у другой палове дня у пераходзе на ст. метро "Кастрычніцкая"). Можна таксама спампаваць бланк і прапанаваць падпісацца сябрам і знаёмым. 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку