Дэпутат Бундэстага ўзяў “шэфства” над Мікалаем Дзядком

Мануэль Сарацын, дэпутат Бундэстага Германіі і прадстаўнік парламенцкай групы Саюз 90/Зялёныя ў Еўрапарламенце, узяў “шэфства” над палітычным зняволеным Мікалаем Дзядком.

“Як дэпутат Бундэстага, я заклікаю да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Мікалая Дзядка. Я вельмі занепакоены неабгрунтаваным прымяненнем артыкула 411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэты артыкул – “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы” – выкарыстоўваецца, як і ў справе Мікалая Дзядка, дзеля легалізацыі жорсткага і зневажальнага абыходжання з палітычнымі зняволенымі ў беларускіх турмах”, – перадае словы дэпутата сайт ПЦ “Вясна”.

Кампанія ў падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі была ініцыяваная праваабарончай арганізацыяй Libereco – Партнёрства па правах чалавека для падтрымкі зняволеных і іх сем'яў.

27 траўня 2011 года актывіст беларускага руху анархістаў Мікалай Дзядок быў прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У лютым 2015 года, Дзядок быў прысуджаны да яшчэ аднаго года ў турме па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. З тых часоў ён утрымліваўся ў адзіночнай камеры, у шэрагу выпадкаў у невыносных умовах.

Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Мікалая Дзядка палітычным зняволеным і заклікаюць да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення.
Разам з Праваабарончым цэнтрам “Вясна” і незалежнай арганізацыяй Freedom House, Libereco запусціў сумесную анлайн-петыцыю з патрабаваннем да прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі вызваліць усіх палітычных зняволеных, у тым ліку Мікалая Дзядка.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку