Дэпутат Бундэстагу ўзяў шэфства над Мікітам Ліхавідам

Сябра нямецкага Бундэстагу і ПАРЭ ад фракцыі зялёных і Мануэль Саразін заявіў пра шэфства над беларускім палітвязьнем, 20-гадовым актывістам руху "За Свабоду" Мікітам Ліхавідам, які быў пакараны 3,5 гадамі калёніі за ўдзел у падзеях 19 сьнежня.

Кампанію «Шэфства над палітвязьнямі» ініцыявала праваабарончая арганізацыя «Libereco — Partnership for Human Rights» са штаб-кватэрай у Боне. Яе мэта — каб кожны палітзьняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі маральную ды палітычную падтрымку з боку нямецкіх парлямэнтарыяў. Сутнасьць такога падыходу ў тым, каб сачыць за праблемамі “падшэфнага” палітвязьня, падтрымліваць, у тым ліку і матэрыяльна, ягоную сям'ю, распаўсюджваць інфармацыю пра гэтага ды іншых палітзьняволеных у Беларусі з мэтай іх вызваленьня.
 
Як паведамляе радыё "Свабода", камэнтуючы сваё рашэньне аб шэфстве над Мікітам Ліхавідам, Мануэль Саразін адзначыў, што ён вельмі заклапочаны рэпрэсіямі рэжыму Лукашэнкі ў дачыненьні да ўдзельнікаў мірных дэманстрацыяў, нязгодных з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў:
"Яго не магу пагадзіцца з прысудам 3,5 гады ў дачыненьні да гэтага чалавека. Падобнымі палітычнымі працэсамі Лукашэнка літаральна топча нагамі ўсе дэмакратычныя прынцыпы. Гэтаксама я не магу прыняць рэпрэсіўнае абыходжаньне ў Наваполацкай калёніі, пра якое паведамляе сям'я Мікіты”.
 
На мінулым тыдні пра сваё шэфства над палітвязьнямі Паўлам Севярынцам і Зьмітром Дашкевічам заявілі сябра Эўрапарлямэнту Міхаэль Галер і сябра Бундэстагу, старшыня моладзевага саюзу ХДС Філіп Mісфэльдэр. Яшчэ раней пра падтрымку палітвязьня, экс-кандыдата на прэзыдэнта Міколы Статкевіча абвясьціў дэпутат Бундэстагу ад фракцыі сацыял-дэмакратаў Франц Цёнэс. Дэпутат Бундэстагу ад фракцыі зялёных, каардынатар у пытаньнях Усходняй Эўропы Марылюіза Бэк узяла шэфства над былым кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах Андрэем Саньнікавым, а дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ад Польшчы, прадстаўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па дачыненьнях зь Беларусьсю Марэк Мігальскі заявіў пра шэфства над палітвязьнем Зьмітром Бандарэнкам.
 
паводле svaboda.org

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку