Дэпутат Еўрапарламента стаў "хросным бацькам" палітвязня Зміцера Бандарэнка

Дэпутат Еўрапарламенту, Марэк Мігальскі вырашыў стаць “хросным бацькам” палітвязня Зміцера Бандарэнка.

“Як прадстаўнік дэлегацыі Еўрапарламенту па ўзаемадачыненнях з Беларуссю, я ўважліва назіраю за палітычнай сітуацыяй унутры краіны. Беларусь – гэта частка Еўропы, але мы бачым, як урад краіны паспяхова адмаўляецца ад гэтай прыналежнасці і з дапамогай гвалту трымае беларусаў далёка ад еўрапейскіх каштоўнасцей. Працяг рэпрэсій пасля выбараў парушае базавыя прынцыпы дэмакратычнасці дзяржавы. Актывісты апазіцыйных арганізацый, прадстаўнікі недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, чальцы праваабарончых арганізацый становяцца ахвярамі масавых рэпрэсій. Кандыдатаў у прэзідэнты і ўдзельнікаў іх перадвыбарчых штабоў працягваюць утрымліваць пад вартай.
Я  выказваю маю падтрымку аднаму з палітвязняў, Зміцеру Бандарэнка, які 27 траўня быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі за ўдзел ў акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2011. Я паважаю яго мужнасць іапазіцыйнуюпрацу. Зміцер Бандарэнка вядзе барацьбу з рэжымам у Беларусі ўжо доўгі час, у 2010 годзе ён, як каардынатар “Еўрапейскай Беларусі” стаў  каардынатарам  перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты  Андрэя Саннікава. Судовае разбіральніцтва над Зміцерам не адпавядала дэмакратычным стандартам. Відавочна, што рашэнне суда было палітычна матываваным. Я цвёрда заклікаю беларускія ўлады спыніць пераслед Зміцера Бандарэнка, патрабую яго неадкладнага вызвалення, зазначыў у сваёй заяве пан Мігальскі.
Кампанія “хросны бацька для палітвязня ў Беларусі”  паўстала па ініцыятыве праваабарончай арганізацыі “Libereco” – арганізацыі, якая выступае ў абарону правоў чалавека і абарону палітычных вязняў і іх блізкіх.
Зараз, як “хросны бацька” і дэпутат Еўрапарламента, Марэк Мігальскібудзе галосна выступаць за вызваленне “свайго хроснага вязня”, Зміцера Бандарэнка

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку