Жалезьнічэнка адмовіўся прымаць прысягу
9 лютага ў вайсковай частцы транспартных войскаў у Жлобіне гомельскі актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка адмовіўся прымаць вайсковую прысягу.
Матывы гэтага ўчынку ён растлумачыў наступным чынам: “Мяне прызвалі ў войска незаконна, і мы пры магчымасьці мы здолеем даказаць гэта ў судзе, гэтаксама як і незаконнасьць адлічэньня з унівэрсытэту. Я не прымаў прысягі, каб мяне пасьля не абвінавацілі ў страце якога-небудзь аўтамата і не прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці. Я не адмаўляюся служыць свайму народу, але буду рабіць гэта законна, калі, прыкладам, мяне прызавуць служыць пасьля вучобы ва ўнівэрсытэце”, сказаў сёньня Зьміцер Жалезьнічэнка ў інтэрвію БелаПАН.
Паводле Радыё Свабода