Журналістаў працягваюць пераследаваць за працу без акрэдытацыі

У дачыненні да сябры ГА “БАЖ” Тамары Шчапёткінай завялі новую адміністрацыйную справу за працу без акрэдытацыі на замежны СМІ.

23 лютага журналістка наведала аддзяленне міліцыі, дзе ўчастковы Сяргей Несцяровіч паведаміў Шчапёткінай пра справу, заведзеную па арт. 22.9 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”). Журналістку абвінавачваюць у падрыхтоўцы інтэрв’ю з супрацоўнікам ДАІ Сяргеем Неліповічам для “Беларускага Радыё Рацыя”. Паводле матэрыялаў справы, Тамара Шчапёткіна нібыта 8 студзеня 2015 года правяла з міліцыянтам гутарку, якая пазней з’явілася на сайце радыё.

“Ніякага інтэрв’ю з названым міліцыянтам я не рабіла, хоць сапраўды была ў гэты дзень у Брэсце. Я прысутнічала на судовым працэсе па гучнай справе пра нібыта напад на супрацоўнікаў ДАІ”, – распавяла прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Тамара Шчапёткіна.

Справу журналісткі будзе разглядаць суд Ленінскага раёна Брэста 27 лютага аб 11-й гадзіне.

Нагадаем, што 17 снежня мінулага года Тамару Шчапёткіну ўжо пакаралі штрафам у 30 базавых велічыняў па тым жа артыкуле.

Наогул на працягу 2014 года міліцыя ўзбуджала як мінімум 14 спраў у дачыненні да журналістаў за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, звінавачваючы іх у парушэнні арт. 22.9 ч. 2 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).

Агульная сума штрафаў, спагнаных судамі з журналістаў па гэтым артыкуле ў 2014 годзе, склала больш за 52 млн рублёў, нагадвае сайт БАЖа.

У 2015 годзе таксама ўжо адбыўся адзін суд над журналісткай Алінай Літвінчук. Яе аштрафавалі на 30 базавых велічынь па справе, заведзенай у 2014 годзе.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку