Журналістку “Белсата” будуць судзіць за “працу з без акрэдытацыі на замежныя СМІ”

Вольгу Чайчыц вінавацяць па артыкуле 22.9 КаАП. Позву ёй даслалі па пошце. Выклік у міліцыю звязаны з матэрыялам, які з’явіўся на старонцы belsat.eu.

Міліцыянты паказалі дзяўчыне раздрукоўкі з сайта з нядаўнім сюжэтам, які датычыў грамадскага абмеркавання забудовы ў Фаніпалі.

«Як сказаў супрацоўнік пастарунку, супраць мяне асабіста негатыву няма, дадаўшы, што можа гэта і добры матэрыял. Калі б мы проста рабілі матэрыял, але не паказвалі яго, ніякага б правапарушэння не было, але выстаўляць у інтэрнэце мы не мелі права. Таму трэба перадаць справу ў суд, дата якога пакуль не вызначана».

На думку Вольгі, яе будуць судзіць разам з Сяргеем Краўчуком, які таксама раней атрымаў позву за гэты матэрыял.

Сёлета беларускіх журналістаў ужо 12 разоў прызнавалі вінаватымі ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП, а агульная сума штрафаў па гэтым артыкуле перасягнула суму ў 60 мільёнаў рублёў.

Паводле belsat.eu


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку