Журналісты і праваабаронцы заклікаюць патлумачыць прычыну арышту вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” заклікаюць КДБ Рэспублікі Беларусь праінфармаваць грамадскасць пра прычыну і месца ўтрымання пад вартай журналіста газеты “Белорусы и рынок”, сябра ГА “БАЖ” Аляксандра Алесіна, а таксама пра сутнасць прад'яўленага яму абвінавачання.
Пра гэта гаворыцца ў заяве, ухваленай кіраўніцтвам абедзвюх арганізацый 5 снежня, паведамляе сайт ГА “БАЖ”
“Мяркуем, што інфармацыя пра затрыманне, змяшчэнне пад варту асобы, сутнасць падазрэнняў і абвінавачванняў, працэсуальны статус, месца ўтрымання і іншыя аспекты, якія не маюць дачынення да дэталяў крымінальнага пераследу, не можа парушыць таямніцу следства, якая ахоўваецца па закону, і не паставіць пад пагрозу інтарэсы дзяржаўнай бяспекі, аховы грамадскага парадку”, – лічаць аўтары заявы.
Як паведамляе агенцтва БелаПАН, вайсковы эксперт, аглядальнік штотыднёвіка «Белорусы и рынок» Аляксандр Алесін быў затрыманы спецслужбамі 25 лістапада. Такім чынам, 5 снежня скончыўся 10-дзённы тэрмін з моманту яго затрымання.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі адмовіўся каментаваць затрыманне, – заявіў БелаПАН начальнік начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх.
Аляксандр Алесін – журналіст, эканамічны аглядальнік газеты «Белорусы и рынок». Спецыялізуецца ў сферы ваеннай аналітыкі. Пераможца Гран-пры прэміі «Залатое пяро» сярод журналістаў, якія пішуць на аўтамабільную тэматыку ў дзелавых і рэспубліканскіх СМІ (2008).
Пакінуць новы каментар