Журналіст накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

Магілёўскі журналіст Аляксандр Буракоў 28 чэрвеня накіраваў індывідуальную скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Буракоў просіць КПЧ прызнаць факт парушэння з боку Рэспублікі Беларусь яго правоў, гарантаваных артыкулам 19 у сукупнасці з п.2 і п.3 артыкула 2 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Таксама журналіст звяртаецца ў КПЧ з просьбай рэкамендаваць Ураду Рэспублікі Беларусь прывесці нормы нацыянальнага Закона “Аб сродках масавай інфармацыі” і практыку яго прымянення ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязкамі, а менавіта – з артыкулам 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Аляксандр Буракоў звярнуўся ў КПЧ пасля праходжання ўсіх судовых інстанцый у Беларусі ў спробах абскардзіць свой штраф. 8 кастрычніка 2014 г. суддзя Ленінскага раённага суда г. Магілёва Алена Волкава пакарала яго штрафам у памеры 40 базавых велічынь (6 мільёнаў рублёў). Суд прызнаў журналіста вінаватым у парушэнні ч. 2 арт. 22.9 КаАП РБ – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

Падставай для пакарання паслужыў размешчаны на сайце DW.de 25 жніўня 2014 года артыкул “Тропой контрабандиста: работают ли российские санкции в приграничье?” за подпісам Аляксандра Буракова.

Улады вельмі шырока выкарыстоўваюць спрэчны артыкул 22.9 КаАП – “Незаконны выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі” для пераследу незалежных журналістаў. Так, ад пачатку 2015 года на незалежных журналістаў быў складзены 21 пратакол аб адміністрацыйных правапарушэннях па ч. 2 арт. 22.9 КаАП – “Незаконны выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”. Па кожнаму з пратаколаў было вынесена судовае рашэнне аб накладанні штрафа ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

Паводле БАЖ
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку