Забітая чачэнская праваабаронца Эстэмірава
Наталлю Эстэміраву сёння выцягнулі з уласнага дому ў Грозным. «Мяне выкрадаюць!» — крычала яна. Праз пару гадзінаў цела знайшлі каля хуткаснай аўтатрасы ў Інгушэціі.
Эстэмірава, па прафесіі настаўніца гісторыі, была адной з самых вядомых абаронцаў правоў чалавека ў Чачэніі. Яна выконвала свой прафесійны абавязак у часе другой чачэнскай вайны і пасля яе.
Сваё абурэнне забойствам выказалі прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.
Варта нагадаць, што нядаўна ў Маскве забілі вядомага адваката-правабаронцу Маркелава.
Паводле Нашай Нівы
Пакінуць новы каментар