Закон «Аб правілах беларускай артаграфіі» прыняты ў першым чытаньні

litara_g.jpg

Учора, 24 кастрычніка, палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла законапраект «Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі».

 

Прадстаўляючы дэпутатам законапраект, міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў заявіў:

«У некаторых выпадках праблемы адзінства беларускай мовы набываюць палітычнае адценьне, нават імкненьне да вяртаньня дарэформеннага правапісу. Гэты закон стане дзейсным сродкам спыненьня практыкі непрадуманага і па сутнасьці супрацьзаконнага ўжываньня ў пэрыёдыцы так званай «тарашкевіцы». На думку Радзькова, законапраект «забясьпечыць адзінства друкаваных беларускамоўных выданьняў».

Закон шмат крытыкаваўся прадстаўнікамі незалежнага грамадзтва і мовазнаўцамі, які не маглі паўплываць на ягоную распрацоўку.

Новы закон уступіць у дзеяньне ад 1 верасьня 2010 году.

Наша Ніва

Пра асноўныя нормы Закону «Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі» яшчэ летась у гутарцы з карэспандэнтам «Нашай Нівы» расказаў дырэктар інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Аляксандар Лукашанец.