Замест кнігі скаргаў - 25 б.а. штрафу
Сёньня адбыўся суд над Тацьцянай Цішкевіч. Яна была затрыманая 7 верасьня 2007 году. У той дзень яна спрабавала высьветліць лёс траіх затрыманых актывістаў. Але была ў грубае форме выкінута з РУУСа. Пасьля чаго Тацьцяна паспрабавала напісаць скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУСа, але была затрыманая. На яе склалі пратакол за непарадпадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.
Сёньня судзьдзя Паўлючык Тацьцяна пакарала штрафам,па арт. 23.4 АК РБ Тацьцяну Цішкевіч у памеры 25 б.а. Сьведкамі на судзе выступалі Мяцельскі Ю., Мурашоў, Яхімовіч М., Сімончык А.