Затрымалі Артура Фінькевіча
Супрацоўнікі міліцыі і КДБ затрымалі лідэра незарэгістраванага руху “Маладая Беларусь” Артура Фінькевіча.
Гэта адбылося ў 22.40 вечара, калі Артур спусьціўся ў падземны пераход на плошчы Перамогі ў Менску.
Затрымлівалі Артура намесьнік міліцыі Савецкага раёну, супрацоўнік КДБ Раман Сухінін, і чацьвёра міліцыянтаў у цывільным.
Хлопца адвезьлі ўва ўпраўленьне міліцыі Савецкага раёну Менску. Артур пасьпеў паведаміць “Свабодзе”, што там яму сказалі, што яго абвінавацяць у дробным хуліганстве. Артур Фінькевіч назваў гэта прэвэнтыўным затрыманьнем напярэдадні вулічнай акцыі ў Дзень Волі, на правядзеньне якой улады далі афіцыйны дазвол.
Паводле радыё Свабода
Пакінуць новы каментар