Затрымалі Віктара Хурсіка

Аўтар кнігі «Кроў і попел Дражна» Віктар Хурсік на ўласным аўто выехаў у Старыя Дарогі, адкуль яму даслалі позву ў суд. Яго мусілі судзіць удзел у несанкцыянаваным усталяваньні крыжа ў памяць ахвяраў партызанскай апэрацыі 14 красавіка 1943 г.

Па словах гісторыка Яўгена Анішчанкі, якому сп. Хурсік пасьпеў патэлефанаваць, у слухаўку было чутна, як на рукі краязнаўцы начапілі кайданкі. Ён пасьпеў сказаць, што яго арыштавалі на 15 сутак. Пакуль няясна, дзе затрымалі В. Хурсіка — у Старых Дарогах, ці ў Дражна, і ці адбыўся над ім суд.

Паводле сп. Анішчанкі, праваслаўны сьвятар айцец Леанід (Акаловіч) цяпер вымушаны хавацца, а яго родных увесь час турбуюць пытаньнямі пра яго месцазнаходжаньне.

Нагадаем, што ўсталяваны 19 красавіка 2008 году крыж быў выкапаны невядомымі праз чатыры дні. Палітыку Вячаславу Сіўчыку, які таксама прысутнічаў у часе ўсталяваньня крыжа, далі 15 сутак арышту. Яму інкрымінавалі «арганізацыю кілямэтровай калёны са сьцягамі» ў Старых Дарогах.

Паводле Нашай Нівы