Затрымалі яшчэ чацверых

Чацвера моладзевых актывістаў былі затрыманы 23 красавіка каля станцыі метро Інстытут Культуры ў Менску. У іх знайшлі налепкі з заклікам прыняць удзел у традыцыйнай акцыі, прысвечанай гадавіне найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы канца 20-га стагоддзя, Чарнобыльскій шлях. 24 красавіка справа моладзі разглядалася ў Маскоўскім судзе г. Менска. Аляксандр Стасюк, Эдуард Захараў, Святлана Панкавец атрымалі па 7 сутак арышта, Юры Жыгалка - 5 сутак .