Затрыманая цётка Аляксандра Баразенкі
У суботу супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну Менску затрымалі некалькі чалавек, якія стаялі з партрэтамі Аляксандра Баразенкі каля сьледчага ізалятара. Сярод удзельнікаў акцыі салідарнасьці была цётка Аляксандра Баразенкі.
Як паведаміла жанчына Радыё Свабода, нягледзячы на яе узрост супрацоўнік міліцыі Сяргей Цітоў вельмі груба абыходзіўся з ёй - штурхаў у машыну, разам зь іншымі ўдзельнікамі акцыі, і пры гэтым груба размаўляў.
Усіх затрыманых, большасьць якіх актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь”, даставілі ў Маскоўскі РУУС. Міліцыянты патлумачылі, што будуць высьвятляць іх асобы.
Актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” паведамілі, што кожны дзень — пакуль Аляксандр Баразенка ня выйдзе на волю — а 19-й гадзіне будуць ладзіцца пікеты каля СІЗА.
Паводле радыё Свабода
Пакінуць новы каментар