Затрыманне за фатаграфаванне – парушэнне закона
Юрыст Павел Сапелка пракаментаваў інцыдэнт з затрыманнем журналіста КП за фатаграфаванне фасада Акадэміі Навук.
Міліцыянты пратрымалі ў пастарунку журналіста да паўночы і ўзялі з яго пісьмовыя тлумачэнні. Супрацоўнікі правапарадку разглядалі таксама пытанне аб канфіскацыі карт памяці фотаапарата. Праваахоўнікі спасылаліся на нядаўнюю пастанову Міністра ўнутраных спраў, якой забараняецца фатаграфаванне шэрагу грамадскіх і адміністрацыйных будынкаў.
Як адзначыў юрыст Павел Сапелка, у адпаведнасці з артыкулам 23 Канстытуцыі, абмежаванне правоў і свабодаў асобы дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў. Палажэнні часткі першай артыкула 23 замацоўваюць прынцып прапарцыянальнасці абмежавання правоў і свабодаў асобы, які адпавядае стандартам прававой дзяржавы.
“Любая забарона, як і абмежаванне правоў і свабодаў, павінна быць замацаваная ў заканадаўчым акце, які мае законную сілу і распаўсюджвае дзеянне на тое ці іншае кола суб'ектаў. Гэта забарона можа быць усталявана толькі для дасягнення вызначаных мэтаў: у абарону нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў”, - адзначае Павел Сапелка.
Юрыст выказвае сумнеў у тым, што гэтая забарона ўсталяваная належным чынам і што яна прапарцыйная тым адносінам, якія ахоўвае. Павел Сапелка мяркуе, што паколькі парушэнне забароны ў дадзеным выпадку не аднесена да правапарушэнняў, то затрыманне за такія дзеянні парушае закон, паколькі ў адпаведнасці з арт. 8.2. ПВКоАП Рэспублікі Беларусь, адміністрацыйнае затрыманне фізічнай асобы з’яўляецца фактычным кароткачасовым абмежаванні свабоды фізічнай асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, за нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне.
Пакінуць новы каментар