Затрыманых моладзевых актывістаў чакае суд

У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску знаходзяцца дзесяць актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху, арыштаваных на Дзень салідарнасьці.

Траіх затрымалі ў судзе Цэнтральнага раёну, аднаго на вуліцы каля трактарнага заводу, яшчэ шэсьць чалавек – на катку каля Палаца спорту. Маладзёны лічаць, што затрыманьні ёсьць прэвэнтыўнай мерай напярэдадні акцыі 21 студзеня супраць палітыкі ўладаў у дачыненьні да малога бізнэсу ў Беларусі.

Першымі ў міліцыю трапілі моладзевыя сябры партыі БНФ Франак Вячорка, Антон Каліноўскі і Алесь Станкевіч. Яны прыйшлі ў суд Цэнтральнага раёну Менску, каб падтрымаць сваю сяброўку Юлію Сіўцову. Міліцыянты спачатку адабралі пашпарты маладзёнаў, якія там прысутнічалі, а потым трох чалавек пасадзілі ў машыну і адвезьлі ў міліцыю.

У міліцыі бацькам затрыманых адмаўляліся даць хоць якую-небудзь інфармацыю. Вінцук Вячорка паведаміў “Свабодзе”:

“Упершыню адбываецца “хапун” і намагаюцца засудзіць людзей толькі за тое, што яны прыйшлі на суд падтрымаць сваіх сяброў. Яны ня проста маюць права падтрымліваць сяброў, а гэта ёсьць маральны абавязак любога чалавека, якому неабыякавы лёс сваёй краіны. Я думаю, што гэта імкненьне запалохаць і моладзь, і ўсіх актыўных людзей да такой ступені, каб мы нават на суды не хадзілі да нашых паплечнікаў”.

“Майго сына, аднаго з найлепшых ліцэістаў свайго часу, будуць разам зь ягонымі сябрамі судзіць у былым будынку ліцэю, які сёньня стаў часткай рэпрэсіўнай машыны. Вось змрочны сымбаль цяперашніх часоў, і я думаю, што гэта ёсьць сыгнал улады наконт таго, ці спадзявацца зь ёю на які-небудзь дыялёг”.

Калі Франак Вячорка, Антон Каліноўскі і Алесь Станкевіч ужо знаходзіліся ў міліцыі, туды прывезьлі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Ўладзімера Сяргеева. Яго затрымалі на вуліцы недалёка ад трактарнага заводу. Пасьля 6 вечара на катку каля Палаца спорту міліцыянты затрымалі актывістак “Маладога фронту” Касю Краснову, Людмілу Атакулаву і Касю Галіцкую. Разам зь імі ў міліцэйскую машыну патрапілі Максім Вянярскі, Павал Кур’яновіч і Вольга Кулякевіч.

Сябры чакалі іх каля будынку міліцыі, але нікога не адпусьцілі. Затрыманых адвязуць на ноч у турму на Акрэсьціна, а заўтра прывязуць у суд.

Вінцук Вячорка прыгадаў, што затрыманыя зьяўляюцца студэнтамі, якіх затрымалі ў часе сэсіі. Ён лічыць сымбалічным, што яго сына будуць судзіць у будынку, у якім той вучыўся, а сам ён выкладаў гісторыю беларускай мовы і культуры.

“Майго сына, аднаго з найлепшых ліцэістаў свайго часу, будуць разам зь ягонымі сябрамі судзіць у былым будынку ліцэю, які сёньня стаў часткай рэпрэсіўнай машыны. Вось змрочны сымбаль цяперашніх часоў, і я думаю, што гэта ёсьць сыгнал улады наконт таго, ці спадзявацца зь ёю на які-небудзь дыялёг”.

Калі Франак Вячорка, Антон Каліноўскі і Алесь Станкевіч ужо знаходзіліся ў міліцыі, туды прывезьлі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Ўладзімера Сяргеева. Яго затрымалі на вуліцы недалёка ад трактарнага заводу. Пасьля 6 вечара на катку каля Палаца спорту міліцыянты затрымалі актывістак “Маладога фронту” Касю Краснову, Людмілу Атакулаву і Касю Галіцкую. Разам зь імі ў міліцэйскую машыну патрапілі Максім Вянярскі, Павал Кур’яновіч і Вольга Кулякевіч.

Сябры чакалі іх каля будынку міліцыі, але нікога не адпусьцілі. Затрыманых адвязуць на ноч у турму на Акрэсьціна, а заўтра прывязуць у суд.

 

Паводле радыё Свабода