Затрыманыя Палажанка, Азарка і яшчэ два хлопцы ў Нясьвіжы

s-palazhanka070529.jpg

Пастарункам скончыўся для рэгіянальнай каардынатаркі незарэгістраванага «Маладога Фронту», асіповіцкага актывіста Арцёма Дубскага і Аляксандра Жукава візыт падтрымкі да абвінавачанай у крымінальнай справе Настасьсі Азаркі.

Уначы зь пятніцы на суботу міліцыянты затрымалі маладых людзей для праверкі дакумэнтаў і абвінавацілі ў нанясеньні надпісу «Беларусь — гэта сьвятое». Нягледзячы на тое, што ў маладфронтаўцаў былі з сабою пашпарты, ім прыйшлося усю ноч адседзець у пастарунку. Суд мае адбыцца ў панядзелак.

Нагадаем, што супраць Н.Азаркі ўзбуджаная таксама крымінальная справа за яе палітычную дзейнасьць.

 

Па інфармацыі Нашай Нівы