Затрыманыя ў Шклове

З раніцы моладёвыя актывісты імкнуліся патрапіць у Шклоўскую калёнію, каб павіншаваць Зьмітра Дашкевіча з Днём народзінаў. Удзельнікі аўтапрабегу, у якіх затрымалі аўтамабілі пад Дзяржынскам, дабіраліся ў Магілеўскую вобласць цягніком. Аднак маладафронтаўцаў на вакзале ў Шклове чакаў атрад міліцыі з 30-ці чалавек. Салідарную групу завезлі ў Шклоўскі РАУС, дзе на працягу 1.5 гадзін вялі праверку пашпартоў. Сярод затрыманых: Павал Севярынец, Зьміцер Хведарук, Барыс Гарэцкі, Аляксей Трубкін, Алена Макарэвіч, Ільля Шыла, Кацярына Галіцкая, Ігар Сухарукаў, Кацярына Краснова, Дземідзенка, Круткін.

Міліцыянты маюць намер прымусова адправіць моладзь цягніком дадому. Нягледзячы на перасьлед, “Малады фронт” працягне праводзіць салідарныя дзеяньні са сваімі сябрамі. Акрамя гэтага Зьміцер Дашкевіч атрымаў і працягвае атрымліваць лісты й паштоўкі зь віншаваньнямі.