Затрыманыя 5 актывістаў “Эўрапейскай Беларусі”
Актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” сёньня былі затрыманыя міліцыяй у менскай кватэры, якую наймае Павал Юхневіч.
Яны знаходзяцца ў Першамайскім РУУС Менска, паведаміў Свабодзе прадстаўнік “Эўрапейскай Беларусі” Аляксандар Атрошчанкаў.
На кватэры правялі ператрус, забралі носьбіты інфармацыі і транспаранты. Міліцыянты патлумачылі, што ўсё гэта робіцца ў рамках крымінальнай справы па факту крадзяжу, але не ўдакладнілі, якога канкрэтна.
Сярод затрыманых Затрыманыя Яўген Афнагель, Павал Юхневіч, Улад Ігнатовіч, Марта Крылова, Аляксандра Лындава.
Паводле Радыё Свабода
Пакінуць новы каментар