Затрыманы Алесь Таўстыка
Актывіст Руху “За Свабодy”, прадпрымальнік Алесь Таўстыка затрыманы сёньня каля свайго дома і арыштаваны.
Адразу пасьля затрыманьня Алеся адвезьлі ў суд Цэнтральнага раёну, дзе за актыўны ўдзел у акцыі пратэста прадпрымальнікаў 10 студзеня яму вынесьлі прысуд у 15 сутак адміністратыўнага арышту.
Зараз актывіста прадпрымальнікаў павезьлі на Акрэсьціна.
Вядома, што падчас судовага разгляду справы Алеся Таўстыкі, у яго пагоршыўся стан здароўя (падняўся ціск). Міліцыянты паабяцалі выклікаць хуткую дапамогу ў Цэнтральны РАУС, куды арыштаванага завязуць перад адпраўкай у ізалятар.
Нагадаем, што з раніцы Алесь Таўстыка нечакана зьнік. Яго не маглі знайсьці каля 5 гадзінаў.