Затрыманы арганізатары "Чарнобыльскага шляху"
Як стала вядома з ПЦ "Вясна", у Мінску затрымліваюць арганізатараў "Чарнобыльскага шляху". Учора міліцыянтамі была затрымана Валянціна Палевікова, член Савету Аб`яднанай Грамадзянскай партыі. Яе, як і затрыманага раней Юрыя Зянковіча, абвінавачваюць у парушэнні арт. 23.24 КаАП. Пасля разгляду справы і апытання сведак, суд, які пачаўся ўчора ў судзе Савецкага раёна г.Мінска, працягнецца. Сёння будзе вынесены прысуд сябру Сойма Партыі БНФ Юрыю Зянковічу. Разгляд справы па абвінавачанню Валянціны Палевіковай перанесены на панядзелак.