Затрыманы Зьміцер Касьпяровіч
У міліцыі Савецкага раёну Менску знаходзіцца актывіст моладзевага дэмакратычнага руху Зьміцер Касьпяровіч.
Хлопца затрымалі супрацоўнікі міліцыі каля кнігарні Акадэмкніга.
У багажніку аўтамабіля, якім кіраваў З.Касьпяровіч, міліцыянты знайшлі друкаваную прадукцыю незарэгістраванай моладзевай арганізацыі ”Малады фронт”, якая прапагандуе эўрапейскія каштоўнасьці і дэмакратычны шлях разьвіцьця Беларусі.
Паводле Радыё Свабода