Затрыманы Павал Севярынец

Ён вяртаўся з суду над Кімам. Яго затрымалі пры ўваходзе ў мэтро.

Ішлі некалькі чалавек, у тым ліку Мікола Статкевіч, з судовага паседжаньня, але людзі ў цывільным выхапілі -- чатыры чалавекі -- з натоўпу менавіта Севярынца. Палітыка кінулі ў УАЗік і адвезьлі ў менскую гарадзкую пракуратуру.

Зараз Павал чакае намесьніка пракурора Стука -- таго самага, які падпісваў ордэр на ператрусы ў журналістаў Рацыі і Белсату, што прайшлі ў мінулы чацьвер.

 

Паводле Нашай Нівы