Затрыманы Раман Кісьляк
У Берасьці ля ўваходу ў Маскоўскага раёну затрыманы праваабаронца Раман Кісьляк. Туды ён прыехаў на суд Андрэя Шарэнды, якога затрымалі зраніцы. Рамана Кісьляка абвінавачваюць у адміністратыўным правапарушэньні.
Цяпер Рамана Кісьляка ўтрымліваюць у РАУС Маскоўскага раёну Берасьця. Міліцыянты перапісваюць пратакол ад 19 жніўня. Яго вінавацяць ва ўдзеле 19 жніўня ў несанкцыянаваным сходзе. Тады міліцыянты склалі пратакол, аднак пазьней суд выкрыў у ім памылкі і вярнуў пратакол у Маскоўскі РАУС на дапрацоўку.