Затрыманьне грамадскіх актывістаў

Учора у Менску былі затрыманы грамадскія актывісты Іван Верхатураў і Ана Армоніна за распаўсюд налепак, прысьвечаных маечаму адбыцца ўвосень Эўрапейскаму маршу. Ля кінатэатру “Салют” да іх падыйшлі людзі ў цывільным, якія не прадставіўшы ніякіх дакумантаў затрымалі іх. Іх адвезьлі ў Ленінскі РУУС г Менска, дзе на іх склалі пратаколы за парушэньне указу прэзідэнта РБ №31 п.1.6. Парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня і утрыманьня населеных пунктаў.