Затрыманьне маладафронтаўцаў
Сябры Маладога Фронту Наста Палажанка й Мікола Дземідзенка затрыманыя раніцою 7-га лістапада й дастаўленыя ў адзьдзяленьні міліцыі.
Наста Палажанка была затрыманая перад пачаткам удзелу ў канфэрэнцыі МФ па мясцовых выбарах, якую Малады Фронт ладзіць сёньня на сядзібе БНФ. Супрацоўнікі КДБ і МУС затрымалі Насту калі яна выходзіла са сваёй кватэры й даставілі яе ў Першамайскі РАЎС Менску.
Мікола Дземідзенка быў затрыманы ля Чырвонага Касьцёлу, перад пачаткам маладафронтаўскай антыкамуністычнай акцыі "КАМУНІЗМ=ФАШЫЗМ", прымеркаванай да чарговай гадавіны "кастрычніцкага перавароту". Цяпер Мікола Дземідзенка знаходзіцца ў Маскоўскім РАЎС Менску.
Паводле mfront.net
Пакінуць новы каментар