Затрыманьне ў Кобрыне

zatrymanni.jpg

У суботу увечары ў Кобрыне міліцыянты затрымалі маладафронтаўца Андруся Верам'юка за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга.

У суботу а 18 гадзіне вечара актывіст Кобрынскага Маладога Фронту Андрэй Верам'юк разам з паплечнікамі ўзьнялі нацыянальны сьцяг на 12-мэтровай вышыні на адным з будынкаў у цэнтры гораду.

Калі маладафронтаўцы ўжо зьбіраліся сыходзіць, да іх падышлі амапаўцы, якія сказалі, што жыхары суседніх дамоў бачылі, які маладыя людзі з падобнымі прыметамі вывешвалі бел-чырвона-белы сьцяг.

У выніку супрацоўнікі міліцыі затрымалі Андрэя Верам'юка.

Яго пратрымалі ў міліцыі паўтары гадзіны і адпусьцілі без складаньня пратаколу.

Бел-чырвона-белы сьцяг зьнялі празь некалькі гадзін пажарнікі.

 

 

Паводле mfront.net

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку