Затрыманьні за абарону кляштара й касьцёла сьвятога Язэпа

klasztar.jpg

2 верасьня ўвечары падчас збору подпісаў былі затрыманыя 6 прадстаўнікоў “Маладога Фронту” і “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”.

 

Па словах актывістаў, яны цэлы дзень зьбіралі подпісы за адмену закона “Аб свабодзе сумленьня” й вяртаньне кляштара бэрнардынцаў каталіцкім вернікам каля Чырвонага Касьцёла. Да абеду было сабрана каля 700 подпісаў, калі пасьля перапынку маладафронтаўцы сабраліся працягваць збор подпісаў, да іх падышлі тры міліцыянты, якія дагэтуль некаторы час назіралі за імі.

Пасьля агляду рэчаў, усіх шасьцёх маладзёнаў, у тым ліку й трох дзяўчат, адвялі у міліцэйскі пункт для высьвятленьня асобы. Прыкладна праз 40 хвілінаў, пасьля таго, як міліцыянты перапісалі пашпартныя дадзеныя й дасканала праверылі ўсе асабістыя рэчы актывістаў, хлапцоў і дзяўчын адпусьцілі.

 

Па інфармацыі Хартыі97