Затрыманьні ля суду ў Салігорску

MFsudSAlihorsk0904-6.jpg

Сёньня ў Салігрорску ў часе суду над сябрам “Маладога фронту” Іванам Шылам спэцназаўцы затрымалі каля 15 актывістаў. У міліцэйскіх пастарунках на іх склалі пратаколы. Затрыманыя паведамілі па тэлефоне, што іх зьбівалі ў міліцэйскім аўтобусе.

 

На моладзевых актывістаў Франака Вячорку, Алеся Каліту і Зьмітра Ясевіча склалі пратаколы за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі. Астатніх затрыманых адпускаюць. Адну зь дзяўчынаў павезьлі ў шпіталь, ёсьць падазрэньні, што ў яе пералом пальца.

 

Паведамляе радыё Свабода