Затрыманьні пасьля сьвяточнага шэсьця ў Жодзіна

Затрыманы арганізатары сьвяточнага шэсьця ў Жодзіна 23 сакавіка. Ім прад’яўлены абвінавачваньне ў парушэньні КоАП. Сёньня павінны адбыцца суды над імі. 

Арганізатары сьвяточнага шэсьця ў Жодзіна ў гонар 90 – годзьдзя БНР былі затрыманы яшчэ ўчора вечарам адразу пасьля акцыі. Аляксандру Камароўскаму – лідэру Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня інвалідаў вайны ў Афганістане, Паўлу Красоўскаму – сябру партыі БНФ , Юрасю Сілкіну – кіраўніку гарадзкой суполцы Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, Юрасю Жылко – сябру аргкамітэту па стварэньні партыі Беларускай Хрысьянскай дэмакратыі высунуты абвінавачваньні згодна частцы 2 артыкулу 23.34 КоАП (парушэньне правіл правядзеньня массавых мерапрыемстваў).

Пасьля таго, як яны былі дастаўлены ў адзьдзяленьне міліцыі, на іх былі складзены пратаколы адміністратыйнага парушэньня.  На ноч усе арганізатары шэсьця былі разьмешчаны ў Ізалятары часовага ўтрыманьня ў Жодзінскім адзьдзеле міліцыі. Сёньня, 24 сакавіка, над імі павіненны адбыцца суды. Паводле адмінстратыўнага кодэксу ім пагражае штраф у памеры ад 20 да 40 базавых велічынь, альбо адміністратыйны арышт.