Заява Аляксандра Мілінкевіча з нагоды затрыманьняў

77_mil19_100.jpg

Раследаваньне справы аб выбуху ў Менску ў ноч на 4 ліпеня паказвае нежаданьне ўлады адкрыць грамадзтву праўду пра злачынны замах на жыцьцё і здароўе мірных людзей. 

Трагедыя выкарыстоўваецца, каб распачаць новую хвалю рэпрэсіяў супраць палітычных апанэнтаў. Праваахоўныя органы пайшлі на масавыя арышты невінаватых людзей, якіх аб’ядноўвае толькі адно: яны маюць патрыятычныя погляды і сапраўдную грамадзянскую пазыцыю.

Палітычна матываваны перасьлед павінен быць спынены, а справа аб выбуху аб'ектыўна і адкрыта рассьледавана.

Такі пачатак выбарчай кампаніі цалкам зьняпраўджваюць усе заявы пра жаданьне правесьці яе дэмакратычна.