Заява МХФ па Беларусі
Міжнародная Хельсінкская федэрацыя (МХФ) заклікала Генеральную асамблею ААН не абіраць Беларусь сябрам Рады ААН па правох чалавека.
У заяве МХФ ад 11 траўня падкрэсліваецца, што Беларусь не выконвае патрабаванні рэзалюцыі Генасамблеі ААН аб "поўным супрацоўніцтве з Радай" і "падтрыманні самых высокіх стандартаў" у галіне абароны правоў чалавека.