Заява Мілінкевіча з нагоды прыняцьця у першым чытаньні новай рэдакцыі закона пра СМІ

З прыняцmцём новай рэдакцыі закону “Аб сродках массавай інфармацыі” рэжым канчаткова пацьвердзіў курс на ліквідацыю вольнага слова ў краіне. Тая нешматлікая незалежная прэса, якая перажыла ўсе “зачысткі” інфармацыйнага поля зараз апынулася ў яшчэ цяжэйшым становішчы. Улада імкнецца кантраляваць Інтэрнэт, актыўна зьнішчае хатнія кампутаровыя сеткі.

 

Інфармацыя з незалежных крыніцаў дазваляе беларусам супрацьстаяць прапагандыскай ідэялягічнай машыне. Менавіта таму ўлада панічна баіцца людзкой самаарганізацыі, вольнага абмену думкамі паміж імі. Мэта рэжыму – яшчэ больш разьяднаць беларускае грамадзтва, зьліквідаваўшы пляцоўкі абмену інфармацыяй.

Выказваю сваю салідарнасьць зь незалежнай прэсай, падзяляю сур’ёзную занепакоенасьць Беларускай асацыяцыі журналістаў наконт лёсу вольнага слова ў Беларусі і цалкам падтрымліваю прапанову рэдакцыі nn.by дасылаць лісты пратэсту супраць канчатковага прыняцьця зьмененага Закону пра СМІ.

Заклікаю ўсіх сьвядомых людзей далучыцца да кампаніі ў абарону свабоды слова.

milinkevich.org