Заўтра – 10 год з дня знікнення Ганчара і Красоўскага
16 верасня 1999 года пры нявысветленых абставінах бясследна зніклі палітык Віктар Ганчар і яго сябра прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. Пазней на меркаваным месцы здарэння – вуліцы Фабрычнай – былі знойдзеныя аскепкі шкла і сляды крыві. Паводле сведчання колішняга начальніка мінскага СІЗА №1 Алега Алкаева, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі былі выкрадзеныя і расстраляныя паводле загаду асоб, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі. Усе спробы расследвання факту знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага сутыкаліся з перашкодамі ўладаў.
Паводле nn.by
Пакінуць новы каментар