За вызваленне палітвязняў! За незалежнасць! За Украіну!

Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Палаўны падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне пікету 4 жніўня. Мэта масавага мерапрыемства – выказванне пратэсту ў сувязі з наяўнасцю палітычных зняволеных ў Беларусі, выказванне падтрымкі палітвязням і патрабаванне іх неадкладнага вызвалення.

Пікетаванне праваабаронцы плануюць правесці на пляцоўцы каля танка на плошчы Паўстання Гомеля. 4 жніўня з’яўляецца Днём салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі – менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе быў затрыманы лідар ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі. І ў 2011, і ў 2012, і ў 2013 годзе годзе гомельскія праваабаронцы і апазіцыянеры падавалі на 4 жніўня заяўкі на пікеты ў падтрымку Алеся Бяляцкага, але ўлады іх не дазволілі. Заяўнікі масавых мерапрыемстваў паскардзіліся з гэтай нагоды ў Камітэт ААН па правах чалавека, дзе зараз і разглядаюць іх звароты.

«Просім даць распараджэнне адпаведным службам райвыканкама па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі, арганізацыі медыцынскага абслугоўвання пры правядзенні масавага мерапрыемства, уборцы тэрыторыі пасля яго правядзення, вызначыць парадак аплаты расходаў за гэтыя паслугі», – адзначылі ў заяўцы арганізатары пікету.

Да дакумента яны прыклалі пісьмовае абавязацельства з абяцаннем не пазней за 10 дзён пасля правядзення масавага мерапрыемства аплаціць расходы, звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем і ўборкай тэрыторыі. У Гомелі, каб правесці пікет, трэба па рашэнню гарвыканкама, заплаціць за паслугі «хуткай дапамогі» і камунальных службаў.

Нагадаем, таксама гомельскія праваабаронцы сумесна з іншымі актывістамі ды прадстаўнікамі дэмакратычных арганізацый падалі заяўкі на правядзенне ў Гомельскай вобласці ў Дзень прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі 27 ліпеня серыі пікетаў. Заяўнікі лічаць, што перанос афіцыйнага свята з 27-га на 3-га ліпеня – гэта штучнае прыніжэнне значнасці незалежнасці краіны, падмена паняццяў і каштоўнасных арыенціраў для беларусаў.

Усяго ў абласным цэнтры, а таксама ў райцэнтрах Хойнікі, Брагін, Рагачоў і Кастрычніцкі пададзены заяўкі на правядзенне ў найбольш шматлюдных месцах 41 пікету. Мэтай масавай акцыі з'яўляецца зварот ўвагі грамадзян на каштоўнасць незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы, выказванне салідарнасці з украінскім народам у яго імкненні захаваць цэласнасць і самастойнасць Украіны.

У Гомелі ў гэтым годзе дэмакратычная супольнасць «адзначае» 10-годдзе забароны пікетаў і мітынгаў – з 2004 году ўлады горада і вобласці не дазволілі правесці ў рэгіёне ніводнага масавага мерапрыемства.

Паводле spring96.org
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку