За расьцяжку - на Акрэсьціна

У Цэнтральным РУУС г. Менска зараз знаходзіцца актывіст “Маладога Фронта”-
Уладзімер Сяргееў. Ён са сваім непаўнагадовым паплечнікам быў затрыманы на вул. Нямізе пры вывешваньні расьцяжкі на мосьце праз вуліцу ў падтрымку Зьмітра Дашкевіча. Гэткім чынам моладзь імкнецца выказаць сваю салідарнасьць са зьняволеным сябрам і звярнуць увагу грамадства на праблемы вязьняў сумленьня на Беларусі.

Як паведаміў дзяжурны Цэнтральнага РУУС Сімончык, на Уладзімера Сяргеева скаладзены пратакол за дробнае хуліганства. Да панядзелка моладзёвы актывіст будзе знаходзіцца ў спецразьмеркавальніку на Акрэсьціна.