За ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага асуджана 10 чалавек
На сённяшні дзень штрафы ўдзельнікам Свіслацкага фэсту агулам склалі 244 базавыя велічыні.
Па інфармацыі "Гарадзенскай Вясны", Свіслацкі раённы суд "выпісаў" 40 базавых велічынь штрафу мясцоваму грамадскаму актывісту Юры Глебіку, па 10 базавых - гарадзенцу Міколу Лемяноўскаму, слонімцам Віктару Марчыку і Паўлу Савасьцяну; Мастоўскі раённы суд - Васілю Клімовічу 9 базавых, Ленінскі суд Гародні - Уладзіміру Хільмановічу- 40 базавых, Віктару Сазонаву- 35 базавых, Сяргею Верамеенку- 15 базавых, Кобрыньскі суд кобрынцу Алесю Меху - 50 базавых. Апошнім пакуль засуджаным стаў ваўкавыскі грамадскі актывіст Віталь Гуляк - Ваўкавыскі раённы суд аштрафаваў яго на 25 базавых велічынь.
Яшчэ не менш 5 адміністрацыйных пратаколаў за ўдзел у Свіслацкім фэсце не разгледжаны.
Пакінуць новы каментар