За 5 гадоў колькасць украінскіх студэнтаў у краінах ЕС вырасла на 38 %
Найбольшыя тэмпы росту колькасці студэнтаў украінскага паходжання дэманструюць Польшча, Іспанія, Канада, Італія, Чэхія, Аўстрыя і Вялікабрытанія.
Цягам апошніх пяці гадоў колькасць грамадзян Украіны ў ВНУ Польшчы патроілася, у Іспаніі, Італіі і Канадзе падвоілася, а ўва ўніверсітэтах Чэхіі, Аўстрыі і Вялікабрытаніі павялічылася ажно на 41%.
У той жа час украінцы сталі менш выбіраць універсітэты ЗША і Францыі, пачынаючы з 2008 года, колькасць там ўпала на 13 % і 5% адпаведна. У кароткатэрміновай перспектыве таксама памяншаецца колькасць украінскай моладзі ў расійскіх ВНУ. З 2010 па 2012 год колькасць украінскіх студэнтаў дзённай формы навучання ў расійскіх ВНУ паменшылася на 6 % -- з 4919 да 4 тыс. 644 чалавек.
У цэлым за апошнія пяць гадоў студэнтаў з Украіны стала больш у дзяржавах Еўрапейскага Саюза на 38%. Калі ў 2008 годзе гэтая лічба складала 18 тысяч, то ў 2013 годзе еўрапейскую адукацыю выбралі амаль 29 тысяч чалавек.
Украінцы выбіраюць розныя спецыяльнасці, таму складана гаварыць пра нейкія прыярытэты. У аўстрыйскіх універсітэтах украінцы часцей вывучаюць эканамічныя, сацыяльныя і гуманітарныя навукі, больш за 70 % вучыцца менавіта на гэтых напрамках. Студэнты ў Францыі часцей вывучаюць эканоміку і розныя прыкладныя навукі. У Расіі найбольш папулярнымі сярод ўкраінцаў з'яўляюцца эканамічныя і гуманітарныя дысцыпліны, а фізіка-матэматычныя спецыяльнасці займаюць трэцяе месца.
Паводле Уніан
Пакінуць новы каментар