Збіты мінскім хуліганам гей памёр

Пра гэта напісаў у Фэйсбуку ягоны знаёмы Сяргей Андросенка. Чалавек, які спрычыніўся да смерці хлопца нетрадыцыйнай арыентацыі, атрымаў менш за 3 гады знволення і ужо па амністыі выйшаў на волю.

Летась мінчук Міхаіл Пішчэўскі трапіў у бальніцу ў стане комы пасля ўдару, нанесенага яму былым настаўнікам фізкультуры Дзмітрыем Лукашэвічам. Суд прызнаў Лукашэвіча вінаватым у нанясенні траўмы і прысудзіў да 2,8 гадоў зняволення. Але ён ужо выйшаў з калоніі па амністыі.

Пішчэўскі не быў адкрытым геем. Ён працаваў будаўніком. Для сястры ён быў братам і хросным бацькам дваіх дзяцей. Для мамы — любячым сынам. Тэма яго асабістага жыцця была адкрыта толькі для блізкіх сяброў. Сваякі аб сэксуальнай арыентацыі Мішы не ведалі.

Як высветліла следства, канфлікт адбыўся каля мінскай кавярні «Underworld», дзе 25 мая 2014 года збіраліся асобы нетрадыцыйнай арыентацыі.

Дзяўчына, якая выйшла з клуба, паскардзілася хлопцам, якія стаялі побач, што яна нікога не зацікавіла, бо на вечарыне прысутнічаюць адны геі.

Хлопцы былі выпіўшы і, пачуўшы пра гэта, разгарачыліся. Яны дачакалі, калі з клуба сталі выходзіць першыя наведвальнікі і пачалі іх абражаць.

Лукашэвіч падчас перапалкі стукнуў Пішчэўскага. Той ўпаў і стукнуўся галавой аб бетон. На гора, у мозгу ад гэтага ўтварыліся гематомы. У ходзе аперацый яму давялося выразаць каля 20% галаўнога мозгу. Хлопец праляжаў у коме каля месяца ў 5-й клінічнай бальніцы. Потым быў прыкуты да ложка дома. Вярнуцца да жыцця яму так і не ўдалося.

Суд прызнаў Лукашэвіча вінаватым, але вынес яму адносна мяккае пакаранне. Бацькі Пішчэўскага патрабавалі больш жорсткай кары.

Андросенка цытуе развітальныя словы сяброўкі Пішчэўскага Святланы: «Вось і ўсё. Мішы з намі больш няма. І сумна. І страшна. І пуста. Ад усяго. Што больш не ўбачымся.
Што не пасмяемся ад душы з ім. Адно кароткае імгненне — і так усё змянілася. Нечая нецярпімасць забрала жыццё ў маладога, моцнага і мэтанакіраванага хлопца. Да гэтага часу не верыцца. Хіба такое магчыма? На жаль, так. Гэта ёсць у нашым грамадстве скрозь і побач.

Няма ніякай талерантнасці. Ёсць злосць. Якая выліваецца ў такія трагедыі, якая адбылася з нашым сябрам. Шмат аперацый, падтрымка сяброў, малітвы. Старанні дзесяткаў людзей. Але ўсё скончылася так, як скончылася.

Можам толькі памятаць найлепшыя моманты з Мішам. Захоўваць цёплыя пачуцці да яго. І жыць. Далей, як гэта трэба. А яшчэ — змагацца. За свае правы. За тое, каб быць тым, кім з'яўляешся. Змагацца за раўнапраўе, права любіць таго, каго хочаш. Каб ніхто ня мог болей замахвацца на чыёсьці жыццё. Толькі таму, што гэтае жыццё іншае, не такое, як у большасці вакол».

Паводле "Наша Ніва
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку