Звольнілі за “паплыўшы” маргарын

Вялікі рэзананс у Магілёве набыла справа аб звальненні грамадскага актывіста Уладзіміра Трызунова з працы.
 
Уладзімір працаваў грузчыкам на Магілеўскім хлебазаводзе №4. Некаторы час таму ён змясціў у інтэрнэце фатаграфіі, як маргарын,які выкарыстоўваецца на прадпрыемстве, ў літаральным сэнсе расцекся па падлозе. Было вельмі спякотнае надвор’е. А набытая вялікая колькасць маргарына не змесцілася ў халадзільніках. У выніку ён па-простаму “паплыў”. Адміністрацыя не знайшла другога выйсця, як загадаць рабочым прыбіраць з падлогі маргарын пры дапамозе рыдлевак.
 
Зразумела тая відавочная карцінка, якую убачылі карыстальнікі інтэрнэта, вельмі не спадабалася кіраўніцтву прадпрыемства.
 
Была выкарастана сітуацыя, што Трызуноў у адзін з дзен выйшаў на працу не ў сваю змену. Нягледзячы на тое што гэта адбылося па просьбе непасрэдных кіраўнікоў, але без загадаў ці распараджэнняў, адміністрацыя выкарыстала гэты факт і зволіла яго з працы за прагул.
 
Цікавасці ў гэту справу надае тое, што санітарныя службы Магілева катыгарычна адмовіліся якім небуць чынам рэагаваць на гэты факт.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку