Зменшыць дыскрымінацыю інвалідаў

Новая праваабаронча-асветніцкая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» пачала сваю працу ў Мінску па адрасе вул.Валадарскага дом 50, кор. 4, офіс 101. Прэзентацыя адкрыцця офіса адбылася ў фармаце «снядання на траве» на ўлонні прыроды па суседству з аранжэрэяй Батанічнага саду, што сімвалізавала адкрытую для інвалідаў магчымасць кантактавання з усім мірам. Мерапрыемства суправаджалася сурдаперакладам.

 
Тым, хто цікавіцца жыццём інвалідаў, было прапанована праехаць у інвалідным вазку, адчуць, як пераадольваюцца бар'еры і прыступкі, прайсціся па дарозе з павязкай на вачах ці ў навушніках.
  
- Сёння ў Беларусі зарэгістравана 504, 4 тысячы людзей з інваліднасцю, адзначыў каардынатар офісу Сяргей Драздоўскі .- З абмежаваннямі і бар'ерамі сутыкаецца кожны чацвёрты жыхар краіны. Амаль кожны быларус з інваліднасцю падвяргаецца дыскрымінацыі: яму адмаўляюць у прыёме на працу, паступленні ў ВНУ. Жыццё многіх інвалідаў пазбаўлена паўнавартасных чалавечых стасункаў. Ёсць некаторыя з іх, якім цяжка выбрацца на вазку са свайго дома і пабачыць хараство прыроды. Праца новай грамадскай установы бдзе накіравана на тое, каб змяніць наша грамадства, зрабіць яго вольным ад бар'ераў, перабудаваць такім чынам, каб людзі з інваліднасцю маглі быць уключаны ва ўсе сферы жыцця.
 
- Дзейнасць нашага офіса будзе базіравацца на аснове Палажэння Канвенцыі аб правах інвалідаў, -падкрэсліў Сяргей Драздоўскі. Мы лічым, што Беларусь павінна далучыцца і выконваць яе непахісна. Офіс будзе праводзіць кансультаванне людзей у пытанні правоў і іх рэалізацыі. Спецыялісты будуць весці суправаджэнне адміністратыўных працэсаў, будуць займацца працай па змяншэнню дыскрымінацыі.
 
У офісе на прыёме будуць штодзённа знаходзіцца юрысты, якія будуць дапамагаць інвалідам вырашаць розныя праблемы. Мы разумеем, наколькі важна распрацоўваць новыя інфармацыйныя сервісы, якія могуць палегчыць жыццё людзям з інваліднасцю і зрабіць яго больш разнастайным. Наш практычны крок - стварэнне сайту арганізацыі www. Disright.org. Усе матэрыялы, змешчаныя на сайце, узаемадзейнічаюць са спецыялізаваным галасавым праграмным забеспячэннем камп’ютара.У канцы года да 3 студзеня мы плануем падрыхтаваць альтэрнатыўную справаздачу.
- Наша арганізацыя з'яўляецца зарэгістраванай, мы будзе працаваць ў разам з іншымі праваабарончымі арганізацыямі і аб'яднаннямі інвалідаў. Наша арганізацыя некамерцыйная. Яна будзе аказваць пэўны комплекс паслугаў, будзе адкрытая да прыняцця ахвяраванняў прыватных асобаў, усіх, хто захоча дапамагчы. Дырэктар установы - вядомая і аўтарытэтная асоба, гэта Эніра Браніцкая. У нас будуць працаваць два юрысты. Інфармацыйным забеспячэннем будзе займацца Таісія Пастухова. Яна будзе імкнуцца данесці інфармацыю пра існаванне офіса ў самыя аддаленыя кропкі, нават туды, дзе няма інтэрнэту.
   
У цёплай сяброўскай абстаноўцы арганізатараў  і ўдзельнікаў офіса павіншаваў старшыня Беларускага Таварыства інвалідаў Уладзімір Пятровіч Патапенка.
 
Вітаю смелы і мужны ўчынак Сяргея Драздоўскага, які набліжае нас да еўрапейскіх стандартаў у галіне правоў інвалідаў.
   
- З тых часоў, як мы займаемся праблемай інвалідаў, многае неаднаразова мянялася. Я патрапіў у вазок ва ўзросце 28 гадоў.У мяне і маіх паплечнікаў былі як аднадумцы,так і праціўнікі. Перабудова прывяла да тых часоў, калі былі закладзены асноўныя найбольш поўныя дакументы ў інтэрэсах інвалідаў у нашай краіне. У Палату Прадстаўнікоў 12-га склікання быў абраны 21 інвалід, па 7 чалавек з розных грамадскіх арганізацый. Цяпер у Беларускім парламенце не прадстаўлена ніводнага інваліда, нашы праблемы вырашаюць людзі, які назіраюць за імі звонку.
Таму я жадаю новаму офісу добрага шляху, поспеху як ў тэарэтычнай, творчай, так і ў практычнай дзейнасці.
 
Праваабаронца Алена Танкачова павіншавала сяброў са стартам працы ў новым фармаце.
 
- Я даўна ведаю Сяргея Драздоўскага, які даўно хацеў, каб праз 20 гадоў у нашай краіне не было ніводнага зачыненага інтэрната, дзе хаваюць ад вачэй хворых дзяцей. Каб інваліды мелі доступ да спартовых пляцовак, маглі сабрацца і пагуляць разам у боўлінг. Будзем верыць, марыць і здзяйсняць нашыя мары.
 
Літаратарка Тамара Лісіцкая папрасіла гасцей быць чулымі да патрэбаў інвалідаў, супрацоўнічаць з імі, інфармаваць грамадства пра іх праблемы і важныя падзеі.
 
 
 
На здымках:
 


1. Тамара Лісіцкая
2. Сяргей Драздоўскі

3. Уладзімір Патапенка


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку