Зьбіты Артур Кацуха
Каля ўнівэрсама “Цэнтральны” ў 17.20 затрымана некалькі маладзевых актывістаў. Яны вярталіся з акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася на плошчы Незалежнасьці.
Пры затрыманьні быў збіты актывіст Руху “За Свабоду” Артур Куцуха. Па тэлефоне ён пасьпеў паведаміць, што затрыманых адвезьлі ў РУУС Маскоўскага раёна Менска. Затрыманы таксама Павал Драздоў і адна дзяўчына. Да ўпраўленьня ўнутраных справаў была выклікана "хуткая дапамога", якая забрала Артура Куцуху ў шпіталь.
Група моладзі, больш за 20 чалавек, знаходзіцца таксама ў Цэнтральным РУУС. Сярод затрыманых удзельнік праграмы Кастуся Каліноўскага Аляксандар Баразенка, а таксама Павал Вінаградаў, Алесь Чарнышоў, Паліна Кур'яновіч, Тацьцяна Цішкевіч, Максім Дашук, Ян Міхайлаў. Апошні таксама пацярпеў пры затрыманьні міліцыяй.