Зьбіты Артур Фінькевіч
Лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч быў выкрадзены невядомымі людзьмі ў цывільным.
Артур расказаў , што выйшаў з пад’езду свайго дому й адразу адчуў удар па нагах. Яму нацягнулі на твар шапку й пацягнулі ў мікрааўтобус, ён толькі пасьпеў крыкнуць “Дапамажыце!”.
Артур расказаў, што яго вазілі каля трох гадзінаў і ўвесь гэты час зьбівалі. Пасьля адабралі дакумэнты і ўсе рэчы й выкінулі з завязанымі рукамі з машыны.
Артур дабраўся да дарогі й спыніў фуру, якой кіраваў літовец. Той паведаміў Артуру, што ён у 25 кілямэтрах ад Валожына й завёз яго ў Валожын.
Паводле Радыё Свабода
Пакінуць новы каментар